25 лютага 2021 года ў актавай зале ліцэя адбылося пазакласнае мерапрыемства “Не, класікі не паміраюць…” з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы і 100-гадовага юбілею любімых намі беларускіх пісьменнікаў Івана Мележа і Івана Шамякіна. На гэты раз выкладчык беларускай мовы і літаратуры Аляшкевіч Наталля Аляксандраўна арганізавала і правяла літаратурна-музычную вечарыну для навучэнцаў 1 курса.

Мерапрыемства было накіравана на тое, каб пашырыць веды  пра асобу і творчасць народных пісьменнікаў Беларусі  І. Мележа і І. Шамякіна, раскрыць свет пачуццяў, вобразаў, характараў, якія яны стварылі ў сваіх творах; далучыць падлеткаў да бясцэннага духоўнага набытку – беларускай мовы.

У ходзе вечарыны былі прадэманстраваны ўрыўкі з экранізаваных твораў І. Мележа і І. Шамякіна – кінафільмаў “Людзі на балоце”, “Вазьму твой боль”, “Свадебная ночь”. У выкананні Чыгінцовай Маргарыты, Лобан Анастасіі (група П 1-1), Драздова Аляксандра (група Э 1-2) гучалі паэтычныя творы Пімена Панчанкі, Віктара Шніпа, Валянціна Лукшы, прысвечаныя знакамітым юбілярам. Навучэнкі групы П 2-1 Борздая Марыя, Катовіч Таццяна і Лукоўцава Ганна падрыхтавалі да мерапрыемства песні на беларускай мове.

Матчына мова, родная мова. Менавіта так, шаноўна і ласкава, мы яе называем. Любіце, шануйце, паважайце родную беларускую мову, размаўляйце на ёй часцей і абавязкова чытайце творы Івана Мележа, Івана Шамякіна і іншых беларускіх аўтараў!