В рамках республиканского марафона молодежи и студенчества «Моladz.by: создаем качественное будущее!»
ребята посетили этнографический музей на базе «Гимназии №36г.Гомеля им.И.Мележа».

«У нашай “Беларускай хатке” можна ўбачыць саматканыя посцілкі і вышываныя ручнікі з бабульчыных куфэркаў, гліняныя гладышы і гаршкі, драўляныя рэчы, лапці і шмат іншых цікавых рэчаў, якія раней служылі людзям.

Хіба ж не цікава даведацца, з чаго зроблены гэтыя лапці, і ці праўда, што іх абувалі на ногі? А што гэта за кола стаіць, няўжо з яго дапамогай рабілі ніткі? Тут можна не толькі пачуць цікавую гісторыю пра старыя рэчы, але і ўбачыць работы ўмельцаў.

Адна справа бачыць першабытныя прылады працы на фотаздымку ў падручніку, і зусім іншая – патрымаць у руках гэтыя рэчы.

Можна шмат разоў гаварыць аб прыроднай кемлівасці і спрактыкаванасці нашых продкаў, іх ўменні прыстасоўвацца да розных жыццёвых абставін і цяжкасцей, а можна прадэманстраваць вучням драўляную мянташку, якую выкарыстоўвалі нашы продкі для таго, каб навастрыць касу, і паказаць, як гэта рабілася, як можна дрэвам завастрыць жалеза, і дзеці гэту кемлівасць і вынаходлівасць абавязкова ацэняць», — рассказали педагоги гимназии при встрече с ребятами.