8 мая ў рамках тыдня вучэбных прадметаў сацыяльна-гуманітарнага модуля і Года якасці навучэнцы груп П 1-1, П 2-1, Э 2-1, Э 2-3 прынялі ўдзел у КВІЗе “Зямля мая загадкавая…”, які складаўся з пяці этапаў.

Мэта мерапрыемства: павышэнне цікавасці да культурнай спадчыны, мовы і традыцый нашых продкаў, захаванне   нацыянальнай самасвядомасці, павышэнне якасці адукацыйнага працэсу.

Першае выпрабаванне заключалася ў падборы сінонімаў да не самых простых слоў роднай мовы.

На наступных этапах навучэнцы акунуліся ў дзівосны свет беларускага фальклору: адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі.

Нацыянальны каларыт, асаблівасць зямлі, на якой мы жывём, закладзены ў традыцыйным беларускiм арнаменце.
Навучэнцам трэба было адгадаць значэннi яго сімвалаў.

На фінальным этапе маладыя людзі прадэманстравалі свае веды пра паходжанне і рэцэпты беларускіх страў.

Віншуем з перамогай каманду групы Э 2-1 і жадаем далейшых поспехаў!