У групе «О1-1» прайшло мерапрыемства прысвечанае тэматычнаму тыдню «Як ты дорага мне мая родная мова».
Падчас мерапрыемства навучэнцы бліжэй пазнаёміліся з творчасцю Андрэя Макаёнка і даведаліся самыя важныя факты з яго жыцця.
У другой частцы мерапрыемства, якая была больш гульнявой , навучэнцы запаўнялі лесвіцу, дзе ім трэба было ўставіць неабходныя літары, а таксама адгадвалі загадкі.

Мерапрыемства вельмі спадабалася групе і кожны ўдзельнік паставіў для сябе задачу захаваць родную мову, не даць ёй знікнуць, бо калі знікне мова, то неўзабаве спыніць свае існаванне і ўся нацыя.