У рамках Тыдня беларускай мовы ў бiблiятэцы лiцэя прайшоў конкурс чытальнiкаў «Гiмн роднай мове», у якiм прынялi ўдзел навучэнцы першага курса, што жывуць у iнтэрнаце. Тут гучалi вершы пра нашу мову Коласа i Купалы, Танка i Панчанкi, Янiшчыц i Грахоўскага…
Чытальнiкi прадэманстравалi не толькi багацце i прыгажосць беларускай мовы, але i праявiлi свае творчыя здольнасцi.