13 мая навучэнцы 1 курса прынялі ўдзел у інтэрактыўнай інтэлектуальнай гульні “Размаўляй па-беларуску”.
Мерапрыемства садзейнічала выяўленню лінгвістычна адораных навучэнцаў, развіццю іх інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу, павышэнню ўзроўню культуры маўлення, выхаванню паважлівых адносін да беларускай мовы, культурнай спадчыны беларускага народа.
У гульні ўдзельнічалі чатыры каманды, якія прадстаўлялі групы Э 1-3, Э 1-2, М 1-1 і П 1-1. Адчуваўся дух суперніцтва. Мерапрыемства прайшло пазітыўна і эмацыйна.
Віншуем з перамогай каманду групы Э 1-2.