Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання, садзейнічання прызнанню і выкарыстанню ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы. Але ў гэты дзень галоўным аб`ектам увагі становіцца мова тытульнай нацыі — беларуская.
21 лютага 2022 навучэнцы ліцэя прынялі ўдзел у адукацыйна- патрыятычнай акцыі «Дзень роднай мовы».
Навучэнцы здзейснілі падарожжа ў гісторыю роднай мовы, прачыталі вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, выканалі інтэрактыўныя заданні.
Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. І гэта на самай справе так.
Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.