“Мова — гэта вялікі народны скарб.
Яе нельга не паважаць, як нельга
не паважаць родны народ”.
Іван Мележ

 21 лютага ўвесь свет адзначае Дзень роднай мовы. Гэтае свята было абвешчана 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА. З прапановай увесці такі дзень выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў. Трэба адзначыць, што сярод 25 суаўтараў рэзалюцыі ЮНЕСКА аб гэтым свяце была і Беларусь.

Родная мова – гэта частка нашага культурнага і духоўнага багацця, яна фарміруе нашу самасвядомасць і адрознівае нас ад іншых народаў. Кожны iнтэлiгентны чалавек павiнен ведаць i паважаць мову краiны, у якой нарадзiлiся яго продкi i ён сам. Ведаць i абараняць родную мову – наш абавязак.

З нагоды свята 20-21 лютага 2025 года выкладчык беларускай мовы і літаратуры Наталля Аляксандраўна Аляшкевіч  для навучэнаў груп Э1-1, П2-1, Э2-1  правяла тэматычную лекцыюпрэзентацыю і інтэлектуальнапазнавальную гульню “Мова роднаямова модная”. Сапраўды, мерапрыемства атрымалася вельмі пазнавальным і захапляльным. Моладзь у чарговы раз акунулася ў дзівосны свет беларускага фальклору, нацыянальных традыцый, папоўніла свой слоўнікавы запас.

Давайце ганарыцца нашай мовай, размаўляць на ёй, чытаць беларускую літаратуру і падтрымліваць беларускую культуру! Няхай кожны дзень будзе для нас днём роднай мовы!