Дзень роднай мовы ўжо традыцыйна штогод адзначаецца 21 лютага ў нашай установе адукацыі.
У навучэнцаў каледжа была цудоўная магчымасць прайсці КВЭСТ “Падарожжа ў родную мову”, а таксама паспрабаваць свае сілы ў КВІЗе “Знаўцы фальклору”.
У рамках Года якасці на базе Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А І. Герцэна было праведзена сумеснае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня роднай мовы.
Святкаванне Дня роднай мовы ў бібліятэцы пачалося з сюрпрызу. Юнакам прапанавалі прыняць удзел у гульні “Рэчы з бабулінага куфра”. Гульня іх адразу ж захапіла і ўзняла настрой.
У пазнавальна-гульнёвай праграме “Якія цудоўныя назвы і словы, якая цудоўная родная мова!” маладыя людзі праявілі сябе сапраўднымі аматарамі роднай мовы, якія ведаюць імёны яркіх гістарычных асоб, фальклор і творы беларускіх аўтараў. У ходзе мерапрыемства навучэнцы таксама адкрылі для сябе некаторыя цікавыя факты пра беларускую мову, папоўнілі свой лексічны запас.
Сапраўды, праграма атрымалася пазнавальнай, яркай, дынамічнай і цікавай. Усе навучэнцы былі актыўнымі яе ўдзельнікамі. Пераможцам стаў Будрэвіч Мікіта, які быў узнагароджаны памятным падарункам.
Прыемным і карысным бонусам для маладых людзей было тое, што ў зале, дзе праходзіла мерапрыемства, размясцілася выстава жывапісу мастака Яфіма Мінявіцкага “СВЕТ ІСЦІНЫ”.
Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Я. Колас)