5 мая 2023 года ў рамках прадметнага тыдня выкладчык беларускай мовы і літаратуры Аляшкевіч Наталля Аляксандраўна правяла адкрытае пазакласнае мерапрыемства ў форме вечарыны-ўспаміна “Дарога, якую прайшоў…”, прысвечанае класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу. У ходзе вечарыны выкладчык прадэманстравала магчымасці і карысць інтэрактыўнай стужкі часу з аднайменнай назвай.

Удзельнікі мерапрыемства, навучэнцы груп М 2-1 і П 1-1, гарталі Кнігу Жыцця знакамітага суайчынніка, чыталі вершы Уладзіміра Караткевіча (Арцём Нікіценка, Кірыл Клабук, Ягор Гапонька, Ягор Чараухін і іншыя).  Слухалі запісы  песень на словы любімага творцы ў выкананні беларускіх музыкаў Зміцера Вайцюшкевіча, Андрэя Мельнікава, Галіны і Барыса Вайханскіх, Сяргея Доўгушава.

Навучэнцы Максім Антоненка і Валерыя Пабягаева падрыхтавалі інсцэніроўку ўрыўка з рамана “Каласы пад сярпом тваім”. Дзякуючы ім усе прысутныя змаглі ў чарговы раз сустрэцца з героямі твора Алесем Загорскім і  Майкай Раўбіч.

Аматары творчасці Уладзіміра Караткевіча (Ягор Каласюк, Матвей Найдзін) прынялі ўдзел у выкананні інтэрактыўных заданняў.

Вечарына-ўспамін прайшла ў цёплай, шчырай і сяброўскай атмасферы.