У рамках супрацоўніцтва з Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкай імя У.І. Леніна 31 кастрычніка 2022 года навучэнцы груп Э 1-1 і Э 1-3 пад кіраўніцтвам выкладчыкаў Гомельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа Аляшкевіч Н.А., Прахарэнкі І.Р. прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Песняры роднай зямлі”, прымеркаваным да 140-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа..
Мерапрыемства прайшло ў форме літаратурнай вечарыны. Шмат цікавай дадатковай інфармацыі з жыццёвага і творчага шляхоў знакамітых юбіляраў адкрылі для сябе навучэнцы. Рабяты засталіся пад вялікім уражаннем ад рэдкіх архіўных фотаздымкаў і відэаматэрыяла, якімі суправаджалася мерапрыемства.
Надоўга застануцца ў памяці пачутыя вершаваныя радкі з твораў славутых паэтаў у выкананні артыстаў народнага аматарскага тэатра «Грачи».