А вы ведалі, што беларуская мова прызнана ЮНЕСКА другой у свеце па мілагучнасці пасля італьянскай?
Багатая літаратурная спадчына нашай краіны ўзнікла менавіта дзякуючы павазе і захаванню старажытнай і вельмі прыгожай беларускай мовы. Вялікая колькасць паэтаў прысвячаюць свае вершы роднай мове і параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак.
23 верасня 2022 года ў рамках Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” у ліцэі стартавала адкрытая дыстанцыйная акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”, якую арганізавала выкладчык беларускай мовы і літаратуры Наталля Аляксандраўна Аляшкевіч.
Навучэнцы ліцэя праявілі вялікую цікавасць да гэтай акцыі. Першымі яе ўдзельнікам сталі сапраўдныя аматары беларускай паэзіі Аляксандр Гладкоў і Дзяніс Шакаў, навучэнцы групы Э 1-2.
Шаноўнае спадарства, чытайце вершы пра беларускую мову, і лепей услых, каб прачуць усю яе чароўнасць. Абавязкова далучайцеся да нашай акцыі!