Мова… Яе, як i Радзiму, трэба любiць i паважаць, берагчы i  ахоўваць 

22 верасня 2022 года ў рамка Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” куратар групы М 2-1 Аляшкевіч Наталля Аляксандраўна правяла інфармацыйную гадзіну “Аб родным краі роднай мовай”.

Цудоўныя беларускія песні, вершы паэтаў-землякоў Таісы Мельчанкі, Ніны Шкляравай, Алеся Дуброўскага аб родным краі кранулі душы навучэнцаў. Выказванні беларускіх дзеячаў, відэаролікі пра Беларусь прагучалі на вобразнай, пявучай, мілагучнай роднай мове.