Магчыма, гэта і не нова,
Што слова – зерне на сяўбе,
А хто не любіць роднай мовы,
Той любіць толькі сам сябе…
С. Грахоўскі

 

У рамках тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова» куратар групы П11 правяла вусны часопiс «Моўны скарб роднага краю». На мерапрыемстве навучэнкi з задавальненнем чыталi вершы беларускiх паэтаў i пiсьменнiкаў, выконвалі розныя інтэрактыўныя заданнi, пазнаёміліся з новымі словамі і фразеалагiзмамi i папоўнілі імі свой слоўнікавы запас. Занятак навучэнкам вельмi спадабаўся. Такiя мерапрыемствы фармiруюць цiкавасць i павагу да роднага слова.