Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў. Ці доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані? Якім стане чалавек, калі ў яго забяруць родную мову? І сёння гонар і абавязак усіх нас – шанаваць родную мову. А яна ў нас мілагучная, непаўторная, старажытная, адметная і незвычайная.
19 верасня 2022 года тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” пачаўся ў Гомельскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным ліцэі са стварэння інтэрактыўных воблакаў слоў “Мае любімае слова па-беларуску”.
Навучэнцы групы М 2-1, аматары беларускай мовы, з задавальненнем уключыліся ў працэс стварэння сваіх воблакаў. Затым разам з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Наталляй Аляксандраўнай Аляшкевіч стварылі сумеснае воблака з любімых беларускіх слоў.