Мерапрыемства, прысвечанае Мiжнароднаму дню роднай мовы прайшло ў Гомельскiм аграрна-тэхнiчным лiцэi. Падрыхтавала i правяла мерапрыемства Аляшкевiч Наталля Аляксандраўна, выкладчык беларускай мовы i лiтаратуры.

Навучэнцы групы М1-1 прыгадвалi, як называюцца тыя цi iншыя рэчы па-беларуску. Спрабавалi сябе ў ролi перакладчыкаў.  Тлумачылi сэнс некаторых беларускiх слоў, фразеалагiзмау, выкарыстоўвалi iх у вусным маўленнi. Удзельнiкi гульнi чыталi вершы беларускiх паэтаў. Была ў iх магчымасць праявiць сябе i ў якасцi выканаўцаў беларускiх песень.

Турнiр прайшоў у цёплай сяброўскай атмасферы.

Выкладчык прызывала навучэнцаў думаць сваiмi словамi, сваiмi словамi размаўляць, родную мову любiць, берагчы i шанаваць.