11 лютага ў рамках дэкады сучаснай беларускай лiтаратуры, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння знакамiтых пiсьменнiкаў Беларусi, гонару Палескай зямлi, Iвана Шамякiна (10 студзеня 1921) i Iвана Мележа (8 лютага 1921), навучэнцы групы М2-1 разам з выкладчыкам беларускай мовы i лiтаратуры Аляшкевiч Н.А. наведалi Гомельскую абласную ўнiверсальную бiблiятэку iмя Ленiна.

 

Супрацоўнiкi бiблiятэкi прапанавалi ўвазе навучэнцаў лiтаратурна-музычную кампазiцыю «Прапаведнiкi духоўнасцi i чалавечнасцi».

Падлеткi ў чарговы раз змаглi далучыцца да творчасцi народных пiсьменнiкаў I.Шамякiна i I.Мележа, прагледзець урыўкi з кiнафiльмаў, знятых па iх творах.

 

Задушэўна гучалi песнi на роднай беларускай мове ў выкананнi супрацоўнiцы бiблiятэкi Таццяны Алегаўны Дземiдзенкi.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай i шчырай абстаноўцы.