14 МАЯ 2019 года ў рамках прадметнага тыдня выкладчык беларускай мовы і літаратуры Аляшкевіч Наталля Аляксандраўна правяла пазакласнае мерапрыемства “ДЗЯКУЙ САЛДАТАМ ПЕРАМОГІ, ШТО НЕ ВЕДАЕМ ВАЙНЫ” у форме урока-памяці.
З мэтай фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму, выхавання ў моладзі пачуцця гонару за нашу краіну і яе герояў прагучалі вершы, песні на ваенную тэматыку, таксама быў выкарыстаны тэматычны відэаматэрыял.
Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства прынялі навучэнцы групы М 1-1 Уласкоў Ігар, Бараннік Раман, Коцур Ігар, Ярац Мікіта, Хацкевіч Іван, навучэнкі групы П 1-1 Блахіна Алеся, Васільева Дзіяна, Дзеружынская Карына, Ваўчкова Алена.
На мерапрыемстве прысутнічалі госці: намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Святлана Аляксандраўна Мароз, выкладчыкі і майстры вытворчага навучання ліцэя.
Напрыканцы сустрэчы навучэнцы прыклеілі на карту Беларусі свае пажаданні Радзіме і суайчыннікам, зрабілі фатаздымак на памяць.