21 лютага выкладчыкамі беларускай мовы і літаратуры была арганiзавана літаратурна-музычная гасцёўня “МАЯ РАДЗІМА, МАЯ МОВА…”, прысвечаная Дню роднай мовы.
Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства прынялі навучэнцы групы М 1-1 Уласкоў Ігар, Бараннік Раман, Хацкевіч Іван, Чугай Арцём, навучэнкі групы П 1-1 Блахіна Алеся, Васільева Дзіяна, Тарасенка Юлія, навучэнка групы П 2-1 Жалязкова Юлія. На свята былі запрошаны навучэнцы 1 – 2 курсаў.
Цудоўныя беларускія песні, вершы паэтаў-землякоў Таісы Мельчанкі, Ніны Шкляравай, Алеся Дуброўскага, загадкі-жарты, відэаролікі прагучалі на вобразнай, пявучай, мілагучнай беларускай мове.