Гісторыя каледжа мае багатыя традыцыі і гісторыю, адлік якой пачынаецца з 1938 года.
Каледж мае неабходную базу для якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў. У нас створаны добрыя ўмовы для жыццядзейнасці навучэнцаў: ёсць 9-ці павярховы інтэрнат кватэрнага тыпу на 550 месцаў, сталовая, актавая зала, дзве спартыўныя залы, шырокая бібліятэка, чытальная зала.
Навучэнцы і работнікі каледжа — актыўныя ўдзельнікі раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў, неаднаразовыя пераможцы конкурсаў дэкаратыўна-прыкладной і тэхнічнай творчасці, пераможцы спартыўных спаборніцтваў.
Рэалізацыю адукацыйных праграм у каледжы ажыццяўляюць кваліфікаваныя педагагічныя работнікі, сярод якіх 75 працэнтаў маюць першую і вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.
Педагагічны калектыў бачыць сваю задачу ў падрыхтоўцы кваліфікаванага, думаючага, працавітага, адказнага спецыяліста, чые веды і ўменні будуць паспяхова выкарыстоўвацца на рынку працы. Бесперапынны пошук — вось дэвіз каледжа.
З 2013 года Гомельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж з’яўляецца рэспубліканскай інавацыйнай пляцоўкай, на якой паспяхова рэалізуюцца інавацыйныя праекты па навукова-даследчых тэмах. Наш калектыў упэўнены, што працоўныя прафесіі ніколі не страцяць сваёй актуальнасці і важнасці. Веды і навыкі, атрыманыя ў сценах каледж, дазваляюць нашым выпускнікам быць канкурэнтаздольнымі і запатрабаванымі на рынку працы.
У красавіку 2014 года рашэннем Гомельскага гарвыканкама наша навучальная ўстанова занесена на Дошку Гонару г.Гомеля ў намінацыі «Лепшая ўстанова ПТА 2013 г.»