Каледж мае неабходную базу для якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў. Матэрыяльна-тэхнічная база каледжа ўключае 5 навучальных карпусоў, дзе абсталяваны 20 кабінетаў агульнаадукацыйных дысцыплін, 25 кабінетаў і лабараторый па прафесійнай падрыхтоўцы.
З 1 верасня 2012 года, адным з першых у Гомельскай вобласці, каледж пачаў ажыццяўляць рэалізацыю праграмы падрыхтоўкі вадзіцеляў міжнародных перавозак. Арганізавана супрацоўніцтва з Беларускай асацыяцыяй міжнародных аўтамабільных перавозак (БАМАП), арганізацыямі аўтамабільнага транспарту і аўтасэрвісу. У распараджэнні будучых вадзіцеляў палігон і аўтадром для адпрацоўкі прыёмаў ваджэння. Абсталяваны майстэрня па ТО і рамонце аўтамабіляў, слясарная майстэрня, электрамантажная майстэрня, майстэрня для адпрацоўкі індывідуальных практычных работ па электрамантажы.
Для спецыяльнасці «Гандлёвае абслугоўванне» абсталяваны спецыялізаваныя кабінеты («Таваразнаўства харчовых тавараў», «Таваразнаўства нехарчовых тавараў») і лабараторыя гандлёвага абсталявання, аснашчаная сучаснай тэхнікай. Вытворчая практыка навучэнцаў каледжа праходзіць на базе сучасных гіпер-і супермаркетаў горада.
Для спецыяльнасці «Вытворчасць прадукцыі раслінаводства» і «Садова-паркавае будаўніцтва» абсталяваны спецыялізаваныя кабінеты «Аграномія», «Агародніцтва», «Кветкаводства». Плошча навучальнай гаспадаркі каледжа — 35 гектараў. Навучальныя цяпліцы, аранжарэі, зімовы сад даюць будучым спецыялістам па раслінаводстве ўсё неабходнае для паспяховага авалодання спецыяльнасцю. Базавыя прадпрыемствы: КСУП «Камбінат Усход», «Брылёва», «Цяплічнае», «Чырвоны гваздзік».
У каледжы створаны камфортныя ўмовы для жыццядзейнасці навучэнцаў. Маюцца 9-ціпавярховы добраўпарадкаваны інтэрнат блокавага тыпу на 550 месцаў, бібліятэка з чытальнай залай, актавая зала, канферэнцзала, сталовая і буфет, дзве спартыўныя залы.